Map Graph

Нацыянальная бібліятэка Францыі

Нацыянальная бібліятэка — самы багаты збор франкамоўнай літаратуры ў свеце і самая буйная бібліятэка ў Францыі. Адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Гістарычна размяшчалася ў Парыжы на ру Рышэльё у ансамблі будынкаў XVII стагоддзя, пабудаваных па праекце Мансара для кардынала Мазарыні і пашыраных пасля 1854. Цяпер гэты ансамбль захоўвае толькі малую, але самую каштоўную частку дзяржаўнай бібліятэкі - Кабінет медалёў і манускрыпты. Асноўнае бібліятэчнае сховішча пабудавана ў 13-й акрузе, гэта чатыры вышынныя вежы на левым беразе Сены, узведзеныя ў форме разгорнутых кніг; сховішча носіць імя Франсуа Мітэрана. У БНФ працуюць 2700 чал., з іх 2500 чал. — поўны дзень.

Read article
Файл:Logo_BnF.svgФайл:Bibliothèque_nationale_de_France,_site_Richelieu_(salle_ovale).jpg